У групе дапытваліся: “Каця, а чаго ты сёння такая прыгожая?”. Ажно няёмка стала. Што, хіба нельга? Потым яшчэ аказалася, што я згубіла студэнцкі. Маці не можа знайсці работу, бацька прыйшоў п’яны, набл***ў на канапу. А брацік два выходныя дні адсядзіць у інтэрнаце ў цэнтры Менска, пакуль усе іншыя будуць весяліцца... Усё не слава Богу.