ездзіла ў нядзелю ў Менск да брата. Прывезла яму вопратку, зайшлі да знаёмай маёй знаёмай (во ажно як!), дзе ён пераапрануў сваю форму. І пайшлі крыху прагуляцца, пагаманіць, бо да цягніка ўжо мала часу заставалася. Напэўна, у той момант гэта быў самы шчаслівы чалавек на свеце! І не дзіва: нават у звальненні курсанты не адчуваюць сябе вольнымі ў горадзе. А тут - ідзе сабе хлопец у джынсах, куртцы... Побач праязджае які-небудзь начальнік - а яму ўжо пофіг! Адкуль начальству ведаць, хто ён такі, калі ён без формы!
Звадзіла ў кавярню папалуднаваць - карацей, спрабавала хоць як-небудзь разнастаіць ягонае насычанае ваеншчынай жыццё.
На адзінае толькі забылася - шапку не прывезла. І більярдны шарык братавай абкарнанай патыліцы быў адзінай прыкметай яго прыналежнасці да "абаронцаў Айчыны"
а які ён раней быў "валасацік"! Эх...