Чым адметным вызначыўся для мяне 2006 год...
Брат паступіў ва універсітэт
Я зноў убачыла Балтыку, акрамя таго пабывала ў Польшчы, Латвіі і ў нашым заходнім горадзе Гародні
Пазнаёмілася з многімі цікавымі людзьмі, сустрэла даўніх знаёмых
Абыйшлася без вясновай дэпрэсіі!
Ах да! Адсвяткавала сваё 20-годдзе (між іншым гэта быў адзін з лепшых на маёй памяці дзён нараджэння)
Прайшла першую практыку ў рэдакцыі газеты
Была на канцэртах НАГУАЛя, J-МОРС, “Осі міра” і некаторых іншых, а таксама ў аквапарку
Бачыла вожыка ў натуральным асяродку і горы (дакладней – перадгор’е, ды й здалёк)
Паспрабавала сапраўднае сакэ
Нарэшце набыла фен
Сустрэлася з Рыгорам Барадуліным, Нілам Гілевічам, Уладзімірам Арловым і іншымі меней вядомымі літаратарамі
19-га... зрабіла свой выбар, які нічога не вырашыў і не змяніў...
Пачала займацца праблемамі экалогіі
Мяне, акрамя іншага, зрабілі прадстаўніком ад факультэта на Савеце маладых вучоных (м-да...) і зараз я атрымоўваю стыпендыю імя М. Танка (у нейкай ступені я цяпер “танкістка”)
І нарэшце, змяніла адну закаханасць на другую (здаецца, таксама безадказную). Але галоўнае, я адчуваю вялікае шчасце. Гэтае пачуццё акрыленасці, палёту дорыць мне адзін толькі погляд С. Як бы ні было далей, я ўдзячная яму нават проста за шчасце бачыць яго...