ехала домой поездом, читала сборник эссе Сергея Рублевского и наткнулась на это:

Немцы жывуць у рэзервацыі аблуднага ўяўлення аб мажлівасці раю на зямлі, ураўняўшы педантызм з таямніцай гармоніі, сентыменталізм з натхнёнасцю ўзвышаных пачуццяў.

Ангельцы – у рэзервацыі пагарды, каб прытаіць крыўду ад звужэння гістарычных абшараў.

Палякі – у рэзервацыі пыхі.

Французы – у рэзервацыі ложка, які ўзвысілі над іншымі праявамі жыцця, каб як мага даўжэй не думаць пра смерць.

Амерыканцы – у рэзервацыі фанабэрлівага глабалізму, бо хварэюць на комплекс стратаў еўрапейскай камернасці.

Рускія – у рэзервацыі духоўнага наканавання, абмежаваўшы спіс “трэцім Рымам”. Габрэі – у рэзервацыі зямных надзелаў, роўных святым запаветам.

Японцы – у рэзервацыі кітайскай спадчыны.

Кітайцы – у рэзервацыі ўяўлення аб вялікім, параўнальным з цывілізацыяй.

Ірландцы – у рэзервацыі ўяўлення аб зямной кулі, як аб маленькай выспе іх неўтаймоўных жарсцяў.

Індзійцы – у рэзервацыях каставых надзелаў.

Індзейцы – у рэзервацыях, якія з’яўляюцца яскравай праявай згоды з лёсам.

Беларусы...

Мы жывём у рэзервацыі паўзы, якую баімся парушыць, каб не ўсчалося горшае.