Упершыню за доўгі час паглядзела навіны... Лепей бы я гэтага не рабіла! Палітычны шантаж на высокім узроўні. Беларусь зняла мытны падатак за транзіт газу ў абмен на абяцанкі-цацанкі расейскага боку. Тое, што расейскія ўлады самі шкодзяць сваім прадпрыемствам, закрываючы шлях беларускай таннай прадукцыі, толькі дзеля таго, каб паказаць сваю “незалежнасць” і пасадзіць дзядзечку Лу ў лужу, адбіваецца на простым насельніцтве. Прычым абодвух бакоў. Палітыка паўсюль, але я не збіраюся пускаць яе ў адносіны з маімі блізкімі і сябрамі у падмаскоўі, Кіраве, Уржуме, Арле, Улан-Удэ і іншых кутках Расіі. Вось сёння “накатала” ліст сваёй даўняй сяброўцы Ксю. Ажно на 4,5 лісты ў кожную клетку (ІрОк, Насцён, Рэмік, можаце ўявіць, колькі гэта маім почыркам). Быццам прарвала мяне. Я нават тут, у дзённіку, не пісала таго, пра што рассказала дзяўчыне, з якой мы ўжо паўтары гады не бачыліся.

А яшчэ я ў шоку ад лічбаў загінуўшых у Іраку. З боку ЗША – больш за 3 тысячы. З боку Іраку (паводле афіцыйных звестак) болей за 20 тысяч (падкрэсліваю: паводле афіцыйных звестак!). Гэта ж генацыд! Прабачце паважаныя БНФ і іжэ з імі, але ўся вашая апазіцыйная лухта не вяжацца з сапраўднай ідэяй свабоды. Без удзелу ў гэтым крывавых грошаў, адмытых з чорнага золата Іракскіх “тэрарыстаў”. І пляваць я хацела, што там выдзеліў Буш “на барацьбу за ўсталяванне дэмакратыі ў Беларусі”. Божа! Як жа крыўдна і сорамна за сваю нацыю! Адны нічога не бачаць, другія не хочуць бачыць, трэція бачаць, але самі нічога зрабіць не могуць. А чацвёртыя робяць нешта, толькі нядоўга... Хочаце, лічыце гэта слабасцю, але я бязмерна паважаю толькі тых, што жывуць па божых законах і каму палітыка абрыдла, як і мне...