смс ад Каці Абельскай ("Народнае слова": "Каця, ёсць квіток на канцэрт сёння".
Канешне! Канешне іду! І напішу! І заўтра ж здам матэрыял у рэдакцыю!
І як, скажыце, я магла забыць, што ў гэты дзень у Летнім амфітэатры толькі адзін канцэрт - Алесі...
Ёпт!.....******* пі-і-і....
пайшла. Прыгожая, мэтанакіраваная...
адсядзела дзве з лішкам гадзіны.
на прыпынку стаяла ўжо пасінелая.
цела вібрыравала, нібы статак ашалелых пэйджараў.
зубы выбівалі сігнал SOS - працяг тэмы: "Ратуйце нашыя вушы!"
пісаць ужо нічога не хацелася.
усё заўтра.
раніцай
угу...