располагайся. Приятного просмотра)
жаль, что ты не знаешь белорусского...
Когда я прочла название твоего дневника, то вспомнила об одном образке, написанном мной еще в том году. Он про ветер:
Шалее на вуліцы Вецер. Змятае ў запале пыл, лісце і смецце ў адзіны віхур-карагод. І свішча, і свішча, і свішча... А мо ён спрабуе злавіць у туманнай, імглістай далечыні вясёлае Лета за хвост? Мо і яму стала сумна ў гасцях у шэрай, старай цёткі Восені? Хлуслівая здрадніца! Стала на парозе, ясная, пагодлівая, усмешлівая, жартаўлівая. Заманіла звонам меднага ды залатога лісця. І – хлоп! Зачынілася клетка з шорсткага, ссохлага голля. У палоне мой некалі вольны крылаты сябар. Вось і шалее пакрыўджаны Вецер, бо ён толькі служка падманшчыцы Восені. Ганяе па неагляднаму сіняму полю неба хмарныя чароды, блукае ў лабірынтах шэрых дамоў. Ш-ш-ах, ш-ш-ах! – б’ецца аб халодныя іржавыя бляхі гаражоў. А як хочацца пругкаму маладому Ветру вырвацца ў вольную, неабсяжную даль і самому звінець, самому спяваць сваю шапатліва-парыўную песню. О! І я б з табой паляцела, мой браце! Па бязмежных нязнаных прасторах, да калыскі вятроў.
Няхай высь аблытваюць цянёты – не бядуй. Перазімуем разам. Сарві тужлівы боль з маёй душы, як зрываеш слёзкі-лісточкі з гнуткай маладой бярозкі. І развей гэты сум ў небыццё, каб і следу не засталося. Закружы мяне ў сваім гарэзлівым, шалёным танцы. Ахіні колкім снежным покрывам узімку, каб кожная крывінка ачысцілася. Каб прасветленай, з усмешкай сустрэць чароўную, звонкую, пявучую вясну.