"чет і нечет" па-руску...
такі ў мяне сёння дзень
не сёння... ужо ўчора:
раніца - кубак кавы і Злы Геній
дзень - школа - у 13.30 пачатак канцэрта "Вечар спартыўнай славы універсітэта", пра які я павінна пісаць, а я толькі выбягаю-вылятаю, слізгаючы на шпільках па брудна-бела-шэрым месіве дарогі, са школы... 13.38 - я ў актавай зале.
дзесьці ў 15.00 набываю сякія-такія ўпрыгожванні - афармляю хол факультэта. Адразу ж з'яўляецца ідэя навагодняга конкурса для *маіх* студэнтаў. Побач мітусяцца-дурэюць "двое з ларца" - нашыя чэрці, Тарас і Саша.
16.20 - іду дапамагаць афармляць залу да канцэрта "Rat hot party".

паесці так і не паспела
Як вынік усяго - дзікі галаўны боль напачатку канцэрта.
да таго ж... за мной сядзела яна - Конь - тая, хто мяне замяніў...
кубак кавы пасля... таблетка невядома чаго (дзякуй, Насценька! Чмокі =*) - пакуль нічога.
З Глашай і Лёлечкай нарэшце вырашыліся застацца на дыскатэку.
Аказалася - гэта цудоўная тэрапія! І патанчылі, і падурэлі, і... мяне на конкурс выпхнулі. У выніку - у мяне дома новы электрычны імбрычак )) Вёў конкурс Ён. Хм... я нават не глядзела, у мяне трэсліся ногі і гарэў твар. Давялося спяваць навагоднюю песню - некалі нат такі жахлівы сон быў - аказалася, прароцкі.
Амаль адразу пасля гэтага Ён пайшоў з універсітэта... з Канём.
А ў мяне сцягнуў з рукава флікер пьяны фізрук - і дзякуй Богу.