Апошнім часам заўважыла, што кола тэмаў для абдумвання і рэфлексіі значна звузілася.
Прычыны натуральныя - калі звязваеш жыццё з адным чалавекам, то так ці іначай усе стрэлкі будуць скіраваныя ў яго бок. Шмат чаго тут: і радасці, і расчараванні, і новае разуменне звыклых рэчаў, адкрыццё ўжо вядомых ісцін нанова. Так сказаць, прапушчана праз кожную сваю клетачку, кожны нерв...




Вучуся быць цярплівай. Кожны дзень - як цаглінка на будоўлі новага жыцця.


Збіраю ўсмешкі нечаканых сустрэч
(свежесть жизни вместе с ментом,
свежесть жизни - ты с ментом свеж и полон сил! =) )



І радуюся прыходу вясны.



Цягне да вады і да спакою.
Вось і схаваны дзесьці на захадзе адвячорак прынес лагоднасць рачной мелодыі і цеплыню роднай далоні.



Віцьба прачнулася.