- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
Вось я зноўку тутачкі - нарэшце зрабілі сетку разам з сецівам (толькі безправадную - а значыцца, і хуткасць адпаведная...)

а за гэты час...

мінула нашае размеркаванне. "НС" - я ўжо на подступах! І абяцала не падвесці альма матэр, якая "СТОЛЬКІ" мне дала...


напісала чарговы даклад - на Машэраўскія чытанні. Вось тутака
арыгінал. Дыплом сумна-дакорліва кідае на мяне крыўдлівыя позіркі ў снах вачыма Бабіча і так здзекліва пагражае ўказальным пальчыкам, маўляў: ДАЛЖО-О-ОК!!!



значна ўзняла сваю самаацэнку, пабываўшы ў якасці гледача на конкурсе "Міс Універсітэта 2008". Арыгінал артыкула - тут



Дзень народзінаў Маргошы прайшоў на дзіва спакойна, без эксцэсаў (відаць, уратавала ад сурокаў прычэпленая да спадніцы шпілька)



на Дзень тэатра трапіла на капуснік моладзевай студыі "Колесо". па-добраму зайздрошчу гэтым таленавітым людзям, якія знайшлі свой сродак самавыражэння на тэатральных прыступках...






паганялі мяне ў палікініцы, у тым ліку давялося зайсці да генеколага... Акрамя агульнага стрэсу, візіт запомніўся проста выбітным выразам, якім мяне сустрэла пенсійнага ўзросту доктар: "У вас ужо было палавое жыццё?". Я ажно збянтэжылася: а што, хіба яго больш не будзе?..