- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
Майму браціку не далі звальніцельнага... За няўважныя адносіны да воінскай формы (ці нешта накшалт таго). Насамрэч, ён толькі зашыў кепік, бо той быў яму надта вялікі... Ванёк вельмі засмучаны, тэлефанаваў сёння. А я нават не ведаю, чым падбадзёрыць, як супакоіць. Адлегласць усё ж такі мае значэнне. Наведаць бы яго... Але бач ты, як мяне гэты універсітэт зацягвае – не вырвацца. Калі я нават да роднага чалавека не магу з’ездзіць, што ж тады казаць пра забавы, кшталту канцэрта “Стары Ольса”. А ён як раз сёння меўся адбыцца і, мяркую, адбыўся па поўнай праграме, у старажытным Полацку... Гэ-э-эх!!! Я жа ж цудоўна там, пэўна, было!