- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
Сёння хадзілі ў школу глядзець урок беларускай мовы ў шостым класе. Жах! Якія зараз дзеці! Такога наслухаліся і наглядзеліся, што я яшчэ 10 разоў падумаю, перш чым згадзіцца працаваць настаўніцай...

А пасля пайшла ў гандлёвы цэнтр і набыла на ўсю стыпендыю шыкоўную сукенку. Пасля гэтага дзень сапраўды заладзіўся

Хоць і было шмат мітусні, турбот – затое колькі ўсяго паспела зрабіць!

Да таго ж яшчэ на апошняй пары – бел. літ-ры – давялося адчуць сябе ў ролі выкладчыка. Падстаўленка сказаў, што любіць экспераментаваць з нашай групай, і прапанаваў каму-небудзь правесці практычныя замест яго. А нехта разумны вельмі своечасова ўзгадаў, што ў нас ёсць стараста...

Натуральна, без падрыхтоўкі, так запроста наўрад ці б атрымалася на высокім узроўні. І да выкладчыка мне было далёка. Але ж не магу не зазначыць, што яшчэ не было да гэтага пары, каб на ёй разгарнулася такая шырокая дыскусія з удзелам больш чым паловы групы. А сёння актыўнасць маіх дзяўчат была як ніколі высокай

А зараз сяджу ў чаканні галоўнай падзеі дня - у 23.00 я выязджаю ў Гародню! Так даўно марыла там пабываць!!!

Мары здзясняюцца - як гэта не дзіўна...