- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
Спантаннасць – адна з крыніц пазітыву.

Хацела толькі пагаманіць з Насценькай пра тое-сёе, пагуляць па горадзе. А атрымалася сабрацца ў цэлую кампанію, прасядзець больш за гадзіну ў “Кафейні” за гарбаткай і дэсертам, папускаць мыльныя бурбалкі ля фантана. Нагаварыцца, нафантазіраваць, зрабіць столькі адкрыццяў!

Напрыклад, гуляючы ў цэнтры горада, можна па чатыры, а то і болей разоў сутыкнуцца з адной і той жа кампаніяй ці асобай.

Канструкцыю крышы Летняга амфітэатра, відаць, упадабаюць галубы. Цяпер гледачы будуць сядзець пад парасонамі, абараняючыся не ад дажджу, а ад... кхм... “манны нябеснай”.



А яшчэ – можна бачыць чалавека, але не адчуваць яго, ці наадварот, не бачыць, але адчуваць, што гэта ён, той самы...


@музыка: Танцы мінус - Горад