- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
"Заўтра самы цяжкі экзамен у маім жыцці", - сказаў Выкладчык выкладчыку. Менавіта пра нашу групу)
і вось "заўтра" стала "сёння".
мо, гадзіны тры сну, доўгі пінжак, шпоры ў кішэнях...
цягну білет першай і чую: "Ідзі адказвай"... Гэта Спадар Выкладчык. - "Як? Без падрыхтоўкі???"
Гляджу на яго, на білет, зноў на яго, зноў на білет... А што, кажу, можна паспрабаваць.
і паспрабавала
на 10 балаў
А ўвечары высветлілася, што ў мяне ёсць яшчэ адна падзея для святкавання - своеасаблівыя "ўгодкі": месяц з маім Злым Геніем. Гэтую дату мы праводзілі разам, да апошняй секунды... пакуль на гадзінніку не з'явілася 0.00 і ў трубцы не прагучала: "Дабранач і дазаўтра, маё Сонейка!"
насамрэч, цьфу-цьфу-цьфу, канешне, аднак мне тут фарціць: альбо "самарукам" здаю, альбо білет такі трапляецца, што і шпоры не трэ...