03:52

ДР?!

- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
та-дам!

День рожжжжденья - светлый праздник.

Ик-кто придумал эту сомнительную истину???

поздравляю тебя (в смысле - себя) - 21 очко! ТЫ выиграла!

но посмотрим на вещи философски: просто это день, когда мама подарила мне мир, а миру меня (второе, правда, весьма неоднозначно может восприниматся этим самым миром).

Наверное, надо сказать спасибо. Спасибо маме, спасибо папе, спасибо кому-то там сверху, кто сплетает из нитей неизвестности и небытия замысловатые узоры нащих жизней...


- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
Не так давно болтали с подругой о тяжкой жизни в городе под названием Витебск, где гендерное соотношение далеко не в нашу пользу. То, что мы (пусть это нескромно) очень даже ничего... :female: - слабое утешение. Еще бы! Даже если в тебе и есть "изюминка", что с того, когда живешь в ящике с изюмом?!

@музыка: J-MOPC

- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
Упершыню за доўгі час паглядзела навіны... Лепей бы я гэтага не рабіла! Палітычны шантаж на высокім узроўні. Беларусь зняла мытны падатак за транзіт газу ў абмен на абяцанкі-цацанкі расейскага боку. Тое, што расейскія ўлады самі шкодзяць сваім прадпрыемствам, закрываючы шлях беларускай таннай прадукцыі, толькі дзеля таго, каб паказаць сваю “незалежнасць” і пасадзіць дзядзечку Лу ў лужу, адбіваецца на простым насельніцтве. Прычым абодвух бакоў. Палітыка паўсюль, але я не збіраюся пускаць яе ў адносіны з маімі блізкімі і сябрамі у падмаскоўі, Кіраве, Уржуме, Арле, Улан-Удэ і іншых кутках Расіі. Вось сёння “накатала” ліст сваёй даўняй сяброўцы Ксю. Ажно на 4,5 лісты ў кожную клетку (ІрОк, Насцён, Рэмік, можаце ўявіць, колькі гэта маім почыркам). Быццам прарвала мяне. Я нават тут, у дзённіку, не пісала таго, пра што рассказала дзяўчыне, з якой мы ўжо паўтары гады не бачыліся.

А яшчэ я ў шоку ад лічбаў загінуўшых у Іраку. З боку ЗША – больш за 3 тысячы. З боку Іраку (паводле афіцыйных звестак) болей за 20 тысяч (падкрэсліваю: паводле афіцыйных звестак!). Гэта ж генацыд! Прабачце паважаныя БНФ і іжэ з імі, але ўся вашая апазіцыйная лухта не вяжацца з сапраўднай ідэяй свабоды. Без удзелу ў гэтым крывавых грошаў, адмытых з чорнага золата Іракскіх “тэрарыстаў”. І пляваць я хацела, што там выдзеліў Буш “на барацьбу за ўсталяванне дэмакратыі ў Беларусі”. Божа! Як жа крыўдна і сорамна за сваю нацыю! Адны нічога не бачаць, другія не хочуць бачыць, трэція бачаць, але самі нічога зрабіць не могуць. А чацвёртыя робяць нешта, толькі нядоўга... Хочаце, лічыце гэта слабасцю, але я бязмерна паважаю толькі тых, што жывуць па божых законах і каму палітыка абрыдла, як і мне...


- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
В самом деле! Новый год,Рождество (кстати,всех с праздником!) - а за окном ТАКОЕ!!!

Люди - ведь это наших рук дело! Ведь неспроста такая зима в этом году, это не феномен, а закономерность. Чего удивляться, когда вот уже на протяжении нескольких десятилетий ученые трубят о Глобальном потеплении...


- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
Чым адметным вызначыўся для мяне 2006 год...

Брат паступіў ва універсітэт

Я зноў убачыла Балтыку, акрамя таго пабывала ў Польшчы, Латвіі і ў нашым заходнім горадзе Гародні

Пазнаёмілася з многімі цікавымі людзьмі, сустрэла даўніх знаёмых

Абыйшлася без вясновай дэпрэсіі!

Ах да! Адсвяткавала сваё 20-годдзе (між іншым гэта быў адзін з лепшых на маёй памяці дзён нараджэння)

Прайшла першую практыку ў рэдакцыі газеты

Была на канцэртах НАГУАЛя, J-МОРС, “Осі міра” і некаторых іншых, а таксама ў аквапарку

Бачыла вожыка ў натуральным асяродку і горы (дакладней – перадгор’е, ды й здалёк)

Паспрабавала сапраўднае сакэ

Нарэшце набыла фен 

Сустрэлася з Рыгорам Барадуліным, Нілам Гілевічам, Уладзімірам Арловым і іншымі меней вядомымі літаратарамі

19-га... зрабіла свой выбар, які нічога не вырашыў і не змяніў...

Пачала займацца праблемамі экалогіі

Мяне, акрамя іншага, зрабілі прадстаўніком ад факультэта на Савеце маладых вучоных (м-да...) і зараз я атрымоўваю стыпендыю імя М. Танка (у нейкай ступені я цяпер “танкістка”)

І нарэшце, змяніла адну закаханасць на другую (здаецца, таксама безадказную). Але галоўнае, я адчуваю вялікае шчасце. Гэтае пачуццё акрыленасці, палёту дорыць мне адзін толькі погляд С. Як бы ні было далей, я ўдзячная яму нават проста за шчасце бачыць яго...


- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
* * *

Яшчэ да свайго нараджэння

мая душа

гуляла ў карты з Лёсам

і перамагла.

Лёс абяцаў узнагародзіць яе.

Вось цяпер,

гледзячы на цябе,

я думаю:

“Можа,

ён ужо зрабіў гэта?”.





* * *

Збіраю тваю дабрыню па хвілінках,

Па момантах шчасця сустрэчы з табой.

І таю у мараў салодкіх абдымках.

Збіраю тваю дабрыню па хвілінках.



Не мой...

Але веру ў кахання іскрынку.

Твой позірк мяне сагравае зімой.

Збіраю тваю дабрыню па хвілінках,

Па момантах шчасця сустрэчы з табой.



* * *

Пакласці б твой позірк

пад працэнты ў банк,

каб потым атрымаць

светлае і чыстае пачуццё.

Але яшчэ не вынайшлі

такіх працэнтаў,

але яшчэ не вынайшлі

такога банку,

але яшчэ не вынайшлі

такога пачуцця.






@музыка: Крылья - Маё каханне

@настроение: таю

- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
Всегда любила фигурное катание и получила огромное наслаждение от проекта "Танцы на льду". Безумно понравилась пара Большова-Тихонов - само воплощение романтики.

В итоге теперь страдаю ерундой: зависаю на неофициальном форуме и леплю коллажи типа этого:



- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
ехала домой поездом, читала сборник эссе Сергея Рублевского и наткнулась на это:

Немцы жывуць у рэзервацыі аблуднага ўяўлення аб мажлівасці раю на зямлі, ураўняўшы педантызм з таямніцай гармоніі, сентыменталізм з натхнёнасцю ўзвышаных пачуццяў.

Ангельцы – у рэзервацыі пагарды, каб прытаіць крыўду ад звужэння гістарычных абшараў.

Палякі – у рэзервацыі пыхі.

Французы – у рэзервацыі ложка, які ўзвысілі над іншымі праявамі жыцця, каб як мага даўжэй не думаць пра смерць.

Амерыканцы – у рэзервацыі фанабэрлівага глабалізму, бо хварэюць на комплекс стратаў еўрапейскай камернасці.

Рускія – у рэзервацыі духоўнага наканавання, абмежаваўшы спіс “трэцім Рымам”. Габрэі – у рэзервацыі зямных надзелаў, роўных святым запаветам.

Японцы – у рэзервацыі кітайскай спадчыны.

Кітайцы – у рэзервацыі ўяўлення аб вялікім, параўнальным з цывілізацыяй.

Ірландцы – у рэзервацыі ўяўлення аб зямной кулі, як аб маленькай выспе іх неўтаймоўных жарсцяў.

Індзійцы – у рэзервацыях каставых надзелаў.

Індзейцы – у рэзервацыях, якія з’яўляюцца яскравай праявай згоды з лёсам.

Беларусы...

Мы жывём у рэзервацыі паўзы, якую баімся парушыць, каб не ўсчалося горшае.


02:20

брацік

- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
ездзіла ў нядзелю ў Менск да брата. Прывезла яму вопратку, зайшлі да знаёмай маёй знаёмай (во ажно як!), дзе ён пераапрануў сваю форму. І пайшлі крыху прагуляцца, пагаманіць, бо да цягніка ўжо мала часу заставалася. Напэўна, у той момант гэта быў самы шчаслівы чалавек на свеце! І не дзіва: нават у звальненні курсанты не адчуваюць сябе вольнымі ў горадзе. А тут - ідзе сабе хлопец у джынсах, куртцы... Побач праязджае які-небудзь начальнік - а яму ўжо пофіг! Адкуль начальству ведаць, хто ён такі, калі ён без формы!

Звадзіла ў кавярню папалуднаваць - карацей, спрабавала хоць як-небудзь разнастаіць ягонае насычанае ваеншчынай жыццё.

На адзінае толькі забылася - шапку не прывезла. І більярдны шарык братавай абкарнанай патыліцы быў адзінай прыкметай яго прыналежнасці да "абаронцаў Айчыны" :)

а які ён раней быў "валасацік"! Эх...


- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
obezjana, спасибо за диск!!!

Как я рад, как я рад!


- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
Сапраўднае ЦУДА можна зрабіць самім!

Заходзьце:http://lioga.net/slon/



- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
Сёння хадзілі ў школу глядзець урок беларускай мовы ў шостым класе. Жах! Якія зараз дзеці! Такога наслухаліся і наглядзеліся, што я яшчэ 10 разоў падумаю, перш чым згадзіцца працаваць настаўніцай...

А пасля пайшла ў гандлёвы цэнтр і набыла на ўсю стыпендыю шыкоўную сукенку. Пасля гэтага дзень сапраўды заладзіўся

Хоць і было шмат мітусні, турбот – затое колькі ўсяго паспела зрабіць!

Да таго ж яшчэ на апошняй пары – бел. літ-ры – давялося адчуць сябе ў ролі выкладчыка. Падстаўленка сказаў, што любіць экспераментаваць з нашай групай, і прапанаваў каму-небудзь правесці практычныя замест яго. А нехта разумны вельмі своечасова ўзгадаў, што ў нас ёсць стараста...

Натуральна, без падрыхтоўкі, так запроста наўрад ці б атрымалася на высокім узроўні. І да выкладчыка мне было далёка. Але ж не магу не зазначыць, што яшчэ не было да гэтага пары, каб на ёй разгарнулася такая шырокая дыскусія з удзелам больш чым паловы групы. А сёння актыўнасць маіх дзяўчат была як ніколі высокай

А зараз сяджу ў чаканні галоўнай падзеі дня - у 23.00 я выязджаю ў Гародню! Так даўно марыла там пабываць!!!

Мары здзясняюцца - як гэта не дзіўна...

- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
менавіта гэты твор У. Арлова ўзгадаў адзін мой сябар, калі ўбачыў гэтае фота...


- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
Улыбнись миру, и он ответит тебе тем же... Игра:

1. Отмечаетесь в комментариях, а я вам даю ЦВЕТ.



2. Вы пишете на своем дайрике 4 ассоциации с этим цветом, а именно:



а) связанную с детством;

б) связанную с чувством;

в) связанную с природой;

г) связанную с чем/кем угодно (по желанию).



obezjana одарила меня оранжевым... значицца так:

а) оранжевая в полоску и с капюшоном майка, которую украсил зацепками любимый кот Кузя во время летних каникул у бабушки. было оч. жалко майку. Но я ее не выкинула - и сейчас это единственное, что осталось в память от Кузи.

б) легкое помешательство, когда чувствуешь себя свободным от условностей и потому счастливым.

в) тюльпан... Просто первое, что в голову пришло. И лучший день, проведенный в Минске, когда один друг подарил мне тюльпан и я как дура гуляла с ними (другом и тюльпаном) по улицам и улыбалась...

г) Марго (одногрупница) - рыжее чудо :)

- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
мой котяра к седьмому году жизни так и не научился лакать молоко - он слизывает его со стенок тарелки. Рановато, видно, забрали его от мамки...

- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
у “Брыганціне” нарэшце адбыўся доўгачаканы канцэрт НАГУАЛю!

Праўда, як раз такі песень гэтага гурту было няшмат. А да яго выступалі нейкія невыразныя калектывы рокава-панкава-фіглярскага напрамку... у перапынках між імі быў дыска-музон. Аднак было кульна ўсё роўна – бо быў настрой, былі цудоўныя людзі (ну і піва крыху тэж было).

Такой кілбаснёй я сваё цела даўно не “радавала”! Зараз дома адыходжу з пачуццём выкананага доўгу і нават перавыкананай нормы (вымавіць тое, што зараз надрукавала, не магу).

Адзіны момант вечара спачатку расквеціў, а потым азмрочыў настрой – прыйшоў Ён... некалькі дзяжурных фразаў са мною... потым адышоў да барнай стойкі і там жартаваў з нейкім незнаёмым субяседнікам – няўжо я такая зануда, што не вартая быць на месцы гэтага незнаёмага?! А потым сышоў... зусім. А я засталася на канцэрце, расчараваная, але ўжо больш спакойная і свабодная. Стала лягчэй...


- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
"Нагуаль" выступае 29 кастрычніка ў Віцебску!!!

Іду-іду-іду! Такое прапусціць нельга. Хоць гэтай музыкай я "захварэла" нядаўна... затое, відаць, надоўга.

Чаго і вам раю ;)


@музыка: НАГУАЛЬ, натуральна

- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
У групе дапытваліся: “Каця, а чаго ты сёння такая прыгожая?”. Ажно няёмка стала. Што, хіба нельга? Потым яшчэ аказалася, што я згубіла студэнцкі. Маці не можа знайсці работу, бацька прыйшоў п’яны, набл***ў на канапу. А брацік два выходныя дні адсядзіць у інтэрнаце ў цэнтры Менска, пакуль усе іншыя будуць весяліцца... Усё не слава Богу.

- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
Майму браціку не далі звальніцельнага... За няўважныя адносіны да воінскай формы (ці нешта накшалт таго). Насамрэч, ён толькі зашыў кепік, бо той быў яму надта вялікі... Ванёк вельмі засмучаны, тэлефанаваў сёння. А я нават не ведаю, чым падбадзёрыць, як супакоіць. Адлегласць усё ж такі мае значэнне. Наведаць бы яго... Але бач ты, як мяне гэты універсітэт зацягвае – не вырвацца. Калі я нават да роднага чалавека не магу з’ездзіць, што ж тады казаць пра забавы, кшталту канцэрта “Стары Ольса”. А ён як раз сёння меўся адбыцца і, мяркую, адбыўся па поўнай праграме, у старажытным Полацку... Гэ-э-эх!!! Я жа ж цудоўна там, пэўна, было!

@музыка: БН - Радзіма

@настроение: сумую

22:42 

Доступ к записи ограничен

- Скажите, вы любите Кафку? - Угу, грефневую...
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра